Login

usercockpit

Футбол дзеля сяброўства 

Міжнародная дзіцячая сацыяльная праграма "Футбол дзеля сяброўства" рэалізуецца ПАТ "Газпрам", афіцыйным партнёрам ФІФА і Чэмпіянату свету па футболе 2018, у рамках глабальнай сацыяльнай праграмы "Газпрам – дзецям".

Праграма "Футбол дзеля сяброўства" накіраваная на развіццё дзіцячага футболу, папулярызацыю юнацкага спорту і здаровага ладу жыцця, выхаванне талерантнасці і прасоўванне сяброўства паміж дзецьмі з розных краін. Ключавыя каштоўнасці праграмы: сяброўства, роўнасць, справядлівасць, здароўе, мір, адданасць, перамога, традыцыі і гонар. Праграма штогод атрымлівае ўсё большую падтрымку ад галоўных глабальных і нацыянальных СМІ, грамадскіх арганізацый, знакамітых артыстаў і футбольных зорак. Больш за 400 000 чалавек па ўсім свеце з'яўляюцца аднадумцамі праграмы.

Ключавым мерапрыемствам праграмы з'яўляецца Міжнародны дзіцячы форум "Футбол дзеля сяброўства", на якім збіраюцца таленавітыя футбольныя гульцы з розных краін свету ва ўзросце 12 гадоў. Хлопцы і дзяўчаты, у тым ліку дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, якія могуць гуляць у футбол, актыўна прасоўваюць ключавыя агульначалавечыя каштоўнасці ў межах рэалізацыі праграмы. Праграма "Футбол дзеля сяброўства" актыўна развіваецца ў якасці глабальнай пляцоўкі па навучанні юных амбасадараў фарматам эфектыўнага прасоўвання каштоўнасцяў праграмы па ўсім свеце.

У 2017 годзе у праграме прымаюць удзел юныя футбалісты з 64 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі: Азербайджан, Алжыр, Аргенціна, Арменія, Бангладэш, Беларусь, Бельгія, Балгарыя, Балівія, Бразілія, Вялікабрытанія, Венгрыя, Венесуэла, В'етнам, Гана, Германія, Грэцыя, Данія, Егіпет, Індыя, Ірак, Іран, Ісландыя, Іспанія, Італія, Казахстан, Кіргізія, Кітай, Карэя, Латвія, Лівія, Літва, Македонія, Мексіка, Мазамбік, Нідэрланды, Нарвегія, Пакістан, Польшча, Партугалія, Расія, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Сірыя, ЗША, Таджыкістан, Танзанія, Тайвань, Туркменістан, Турцыя, Украіна, Уругвай, Узбекістан, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чэхія, Швейцарыя, Эстонія, Японія, ПАР.

У межах адкрытага лёсавання, прымеркаванага да афіцыйнага старту праграмы 16 сакавіка, 64 маладыя футбалісты выпадковым чынам аб'ядноўваюцца ў 8 міжнародных змешаных Зборных Сяброўства. Пасля Адкрытага лёсавання ў 64 краінах стартуе "Эстафета сяброўства", у рамках якой праходзіць адбор юных амбасадараў на нацыянальным узроўні.

Пяты (юбілейны) міжнародны дзіцячы форум "Футбол дзеля сяброўства" адбудзецца ў Санкт-Пецярбургу з 26 чэрвеня па 3 ліпеня 2017 года. Госці Форуму прымаюць удзел у Міжнародным чэмпіянаце "Футбол дзеля сяброўства" 2017 сярод 8 Зборных Сяброўства, якія спаборнічаюць за першае месца ў турніры.

Усе мерапрыемствы Форуму шырока асвятляюцца ў СМІ. Штогод на форум прыязджаюць прафесійныя журналісты галоўных выданняў краін-удзельніц, а таксама юныя журналісты, якія суправаджаюць маладых амбасадараў са сваіх краін. У рамках праграмы для юных журналістаў арганізаваны Міжнародны дзіцячы прэс-цэнтр, задачай якога з'яўляецца асвятленне ўсіх актыўнасцяў праграмы на лакальным і глабальным узроўнях.

Завершыцца Форум наведваннем усімі ўдзельнікамі фіналу Кубка Канфедэрацый ФІФА 2017.

З 2014 года штогод у рамках праграмы "Футбол дзеля сяброўства" 25 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень футбола і сяброўства. У гэты дзень усе краіны, якія прымаюць удзел у праграме, праводзяць таварыскія матчы, якія пачынаюцца з абмену Бранзалетамі сяброўства, афіцыйным сімавалам праграмы, знакам талерантнасці, роўнасці і здаровага ладу жыцця. Міжнародны дзень футбола і сяброўства падтрымліваюць знакамітыя спартоўцы, дзеячы культуры, журналісты і прадстаўнікі ўлады.


У рамках Форуму ўручаецца адмысловая ўзнагарода - Кубак "Дзевяці каштоўнасцяў". Кубкам узнагароджваецца адзін з прафесійных футбольных клубаў, які дэманструе найвялікшую адданасць дзевяці каштоўнасцям праграмы "Футбол дзеля сяброўства" шляхам дабрачыннасці, сацыяльных ініцыятыў і іншых праектаў, рэалізаваных дзеля грамадскага дабра. Унікальнасць Кубку "Дзевяці каштоўнасцяў" заключаецца ў тым, што пераможцу вызначаюць дзеці, удзельнікі праграмы "Футбол дзеля сяброўства".



Гісторыя праграмы 

Першы Форум адбыўся 25 мая 2013 года ў Лондане і сабраў юных спартоўцаў з 8 еўрапейскіх краін (Балгарыя, Вялікабрытанія, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Расія, Сербія і Славенія). Удзельнікі Форуму падрыхтавалі адкрыты ліст, у якім сфармулявалі ключавыя каштоўнасці праграмы: сяброўства, роўнасць, справядлівасць, здароўе, мір, адданасць, перамога і традыцыі. Ліст, падпісаны прадстаўнікамі краін і глабальным амбасадарам праграмы Францам Бэкенбаўэрам, потым быў накіраваны кіраўнікам міжнародных спартыўных арганізацый.

Другі Форум ўдвая пашырыў сваю геаграфію, аб'яднаўшы маладых футбалістаў з 16 краін: Беларусь, Балгарыя, Вялікабрытанія, Венгрыя, Германія, Італія, Нідэрланды, Польшча, Партугалія, Расія, Сербія, Славенія, Турцыя, Украіна, Францыя і Харватыя. Форум праходзіў з 23 па 25 мая 2014 года ў Лісабоне і завяршыўся абраннем лідара міжнароднага руху "Футбол дзеля сяброўства". Па выніках галасавання, у якім удзельнічалі ўсе запрошаныя на Форум спартоўцы, лідарам руху і правадніком ключавых каштоўнасцяў праграмы на бліжэйшы год стаў Філіпэ Суарэс з Партугаліі.

У межах Форуму таксама быў упершыню праведзены Міжнародны турнір па вулічным футболе. Пераможцам турніру стала партугальская каманда "Бенфіка", другое месца заняла "Црвена звезда" з Сербіі, і замкнула тройку лідараў зборная каманда Расіі.

Трэці Міжнародны дзіцячы форум "Футбол дзеля сяброўства", які прайшоў у Берліне з 4 па 7 чэрвеня 2015 года, прывітаў прадстаўнікоў 24 краін з Еўропы і Азіі: Аўстрыя, Беларусь, Бельгія, Балгарыя, Вялікабрытанія, Венгрыя, Германія, Іспанія, Італія, Казахстан, Кітай, Нідэрланды, Польшча, Расія, Сербія, Славакія, Славенія, Турцыя, Украіна, Францыя, Харватыя, Чэхія, Швейцарыя, Японія. Удзельнікі з азіяцкіх краін прыўнеслі ў праграму дзевятую ключавую каштоўнасць – гонар.

На Форуме ў Берліне была ўпершыню прадстаўлена спецыяльная ўзнагарода – Кубак "Дзевяці каштоўнасцяў". Пераможцам стаў ФК "Барселона" Дзеці, якія прагаласавалі за ФК "Барселона", высока ацанілі ініцыятывы клубу па падтрымцы і развіцці юнацкага футболу, а таксама адзначылі дапамогу ФК "Барселона" маладым футбалістам з развіццёвых краін.

Чацвёрты міжнародны дзіцячы форум "Футбол дзеля дружбы" прайшоў у Мілане з 26 па 29 мая 2016 года. Госці Форуму прынялі ўдзел у Міжнародным турніры па вулічным футболе сярод каманд з 32 краін-удзельніц, а таксама атрымалі магчымасць пагутарыць са сваімі аднагодкамі з іншых краін і зоркамі сусветнага футболу, уключаючы глабальнага пасла праграмы Франца Бэкенбаўэра. У рамках Форуму Кубак "Дзевяці каштоўнасцяў" уручылі ФК "Баварыя". Таксама ў 2016 годзе ўладальнікам Кубка "Дзевяці каштоўнасцяў" стала каманда "АЛЬ-ВАХДА", якая прадстаўляла Сірыю ў рамках Чацвёртага сезона праграмы "Футбол дзеля сяброўства". Цырымонія ўручэння Кубка адбылася ў рамках публічнай прэм'еры дакументальнага фільма "Тры дні без вайны" ў Дамаску, Сірыя. Футбалісты клубу "АЛЬ-ВАХДА" атрымалі ўзнагароду за адданасць каштоўнасцям праграмы "Футбол дзеля сяброўства" і волю да перамогі.

GLOBAL MEDIA PARTNER

GENERAL MEDIA PARTNER

SPECIAL LANGUAGE PARTNER

LOCAL MEDIA PARTNER

This website uses cookies to enhance usage, for web analysis, advertising purposes and to integrate social media. You hereby give consent for this website or third-party suppliers to place cookies on your device. For more information please see our privacy policy