Login

usercockpit

Бранзалет сяброўства

Бранзалет сяброўства – гэта афіцыйны сімвал праграмы «Футбол дзеля сяброўства», знак талерантнасці, роўнасці і здаровага ладу жыцця. Бранзалет быў заснаваны ў 2014 годзе і ўяўляе сабою дзве простыя ніткі сіняга і зялёнага колераў.

Сіні колер сімвалізуе яснае, бязвоблачнае неба, адзінае для ўсіх і роднае для кожнага, мірнае і спакойнае, такое, якім яно і павінна быць. Зялёны – гэта колер футбольнага поля, нязменнага і даступнага ўсім і кожнаму, у любой краіне свету, незалежна ад узросту, полу і сацыяльнага статусу.

Удзельнікі праграмы «Футбол дзеля сяброўства» абменьваюцца Бранзалетамі сяброўства перад пачаткам сяброўскіх матчаў і іншых мерапрыемстваў праграмы. Павязванне Бранзалета сяброўства сімвалізуе гатоўнасць удзельнікаў стаць сябрамі і падтрымліваць асноўныя каштоўнасці праграмы – талерантнасць і сяброўства паміж прадстаўнікамі розных краін.

У якасці паслоў руху «Футбол дзеля сяброўства» дзеці-удзельнікі таксама дораць Бранзалеты сяброўства вядомым дзеячам культуры і спорту, журналістам і прадстаўнікам улад. Такім чынам, Бранзалет сяброўства садзейнічае распаўсюджанню каштоўнасцяў праграмы і прыцягненню новых прыхільнікаў руху «Футбол дзеля сяброўства».

GLOBAL MEDIA PARTNER

GENERAL MEDIA PARTNER

SPECIAL LANGUAGE PARTNER

LOCAL MEDIA PARTNER

This website uses cookies to enhance usage, for web analysis, advertising purposes and to integrate social media. You hereby give consent for this website or third-party suppliers to place cookies on your device. For more information please see our privacy policy