Login

usercockpit

Стартаваў пяты сезон міжнароднага дзіцячага праекту "Газпрама" "Футбол дзеля сяброўства"

16.03.2017 г. Гамбург, Германія. Сёння "Газпрам" — афіцыйны партнёр ФІФА і Чэмпіянату свету па футболе 2018 — аб'явіў пра старт Пятага сезона Міжнароднага дзіцячага сацыяльнага праекту "Футбол дзеля сяброўства", які пройдзе ў Санкт-Пецярбургу (Расія) з 26 чэрвеня па 3 ліпеня.

У 2017 годзе геаграфія праекту істотна пашырылася: колькасць краін-удзельніц павялічылася ўдвая — з 32 да 64. Упершыню ў "Футболе дзеля сяброўства" прымуць удзел дзеці з Мексікі і ЗША. Такім чынам, праект аб'яднаў маладых футбалістаў чатырох кантынентаў — Афрыкі, Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і Паўднёвай Амерыкі.

Пяты сезон пройдзе ў новым фармаце. Замест каманд, якія прадстаўлялі футбольныя клубы розных краін, маладыя футбалісты будуць аб'яднаны ў восем інтэрнацыянальных зборных — Зборных Сяброўства.

Сёння падчас адкрытага лёсавання быў вызначаны склад зборных краін, а таксама гульнявыя пазіцыі для прадстаўнікоў краін-удзельніц. Індывідуальны адбор гульцоў пройдзе ў рамках "Эстафеты сяброўства". Міжнародны арганізацыйны камітэт праекта "Футбол дзеля сяброўства" сумесна з нацыянальнымі федэрацыямі футбола выберуць маладых футбалістаў, якія будуць прадстаўляць свае краіны ў 2017 годзе. Каманды па восем чалавек будуць сфарміраваны з хлопчыкаў і дзяўчынак, у тым ліку з абмежаванымі магчымасцямі, ва ўзросце 12-14 гадоў.

Лёсаванне прайшло ў рэжыме інтэрнэт-канферэнцыі. У цырымоніі ўдзельнічалі маладыя трэнеры Зборнай Сяброўства: Міхаіл Бабіч (16 гадоў, Расія), Рэнэ Ламперт (15 гадоў, Славенія), Стэфан Максімавіч (15 гадоў, Сербія), Фэліпэ Саарэс (17 гадоў, Партугалія), Чарлі Суі (12 гадоў, Кітай), Эльвіра Херцаг (16 гадоў, Швейцарыя), Ігар Грыцюк (14 гадоў, Украіна) і Брэндан Шабані (15 гадоў, Вялікабрытанія), а таксама прадстаўнік Міжнароднага прэс-цэнтра праекту Лілія Матсумота (15 гадоў, Японія).

 "У якасці гульца я прымаў удзел у сезоне 2016 года. Лічу, што быць часткай праекту — гэта вялікая ўдача, якая адкрывае новыя магчымасці для кожнага юнага пасла праекту. Калі б мне было 12 гадоў, я б зрабіў усё, каб стаць удзельнікам новага сезона і паганяць мяч па газоне футбольнай пляцоўкі разам з іншымі хлопцамі!" — Сказаў Рэнэ Ламперт, асноўны гулец моладзевага складу ФК «Марыбор».

25 красавіка да ўдзельнікаў праграмы далучацца дзясяткі тысяч дзяцей і дарослых у рамках святкавання Міжнароднага дня Футбола і Сяброўства. Кожны з іх павяжа афіцыйны сімвал праекту — Бранзалет сяброўства, які складаецца з нітак сіняга і зялёнага колеру, што сімвалізуюць роўнасць і адданасць здароваму ладу жыцця.

1 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу адбудзецца Міжнародны Чэмпіянат па Футболу дзеля Сяброўства, у рамках якога на поле выйдуць каманды, якія складаюцца з юных гульцоў розных нацыянальнасцяў, полу і фізічных магчымасцяў.

2 ліпеня пройдзе Пяты Міжнародны Форум "Футбол дзеля сяброўства", на якім дзеці разам са знакамітымі футбалістамі і журналістамі абмяркуюць пытанні прасоўвання каштоўнасцяў праекту ў розных краінах.

У завяршэнне пятага сезону праекту "Футбол дзеля сяброўства" ўдзельнікі Форума наведаюць фінальны матч Кубка Канфэдэрацый-2017 на стадыёне "Санкт-Пецярбург Арэна".

Традыцыйна, на працягу ўсяго сезону будзе працаваць Міжнародны дзіцячы прэс-цэнтр. Юныя журналісты прымуць удзел ва ўсіх ключавых мерапрыемствах нароўні з дарослымі карэспандэнтамі.

“Газпрам рэалізуе глабальныя праекты, нацэленыя ў будучыню, і “Футбол дзеля сяброўства” вельмі дакладна гэтаму адпавядае. Усяго за чатыры гады колькасць краін-удзельніц вырасла ў восем разоў. У гэтым годзе ў Санкт-Пецярбурзе сустрэнуцца маладыя футбалісты адразу чатырох кантынентаў. Гэта значыць, што каштоўнасці нашага сацыяльнага праекту зразумелыя і важныя для дзяцей і падлеткаў на ўсёй планеце”, – сказаў старшыня праўлення ПАТ “Газпрам” Аляксей Мілер.

Ініцыятыва "Газпрама" дае магчымасць дзецям з усяго свету быць пачутымі. Мы на 100 адсоткаў падтрымліваем мэты і асноўныя каштоўнасці "Футболу дзеля сяброўства". Мы вельмі рады садзейнічаць усім ініцыятывам арганізацыйнага камітэту праграмы да Чэмпіянату свету па футболе FIFA 2018 года", - сказаў камерцыйны дырэктар ФІФА Філіп Ле Флок.

Даведка

Міжнародны дзіцячы сацыяльны праект "Футбол дзеля сяброўства" рэалізуецца ПАТ "Газпрам" у рамках праграмы "Газпрам — дзецям". Мэта праекта — развіццё дзіцячага футболу, выхаванне талерантнасці і павагі да розных культур і нацыянальнасцяў у дзяцей з розных краін. Ключавыя каштоўнасці, якія падтрымліваюць і прасоўваюць ўдзельнікі, — сяброўства, роўнасць, справядлівасць, здароўе, мір, адданасць, перамога, традыцыі і гонар.

Галоўнай падзеяй праекта з'яўляецца штогадовы Міжнародны дзіцячы форум "Футбол дзеля сяброўства", на якім збіраюцца маладыя футбалісты з усяго свету і абмяркоўваюць з прадстаўнікамі СМІ і знакамітымі футбалістамі пытанні захавання каштоўнасцяў ва ўсім свеце.

Спецыяльная ўзнагарода праекта "Футбол дзеля сяброўства" — Кубак дзевяці каштоўнасцяў. Гэта ўнікальны трафей, які штогод уручаецца аднаму з прафесійных футбольных клубаў за рэалізацыю сацыяльных ініцыятыў, якія увасаблялі каштоўнасці праекта. Пераможцу выбіраюць маладыя паслы праекта шляхам галасавання, якое праходзіць ва ўсіх краінах-удзельніцах "Футболу дзеля сяброўства".

Тысячы ўдзельнікаў па ўсім свеце далучаюцца да праекта штогод. За час рэалізацыі праекта яго геаграфія істотна пашырылася — з 8 краін у 2013 да 64 краін у 2017 годзе. Сотні маладых футбалістаў становяцца пасламі руху "Футбол дзеля сяброўства" і яго каштоўнасцяў у сваіх краінах. Сімвал праекта "Футбол дзеля сяброўства" — Бранзалет сяброўства — носяць больш за 400 тыс. чалавек па ўсім свеце, уключаючы дзяцей, дарослых, знакамітых спартоўцаў і журналістаў, артыстаў, палітыкаў і прэзідэнтаў розных краін.

Краіны-ўдзельніцы праекта ў 2017 годзе: Аўстрыя, Азербайджан, Алжыр, Аргенціна, Арменія, Бангладэш, Беларусь, Бельгія, Балгарыя, Балівія, Бразілія, Вялікабрытанія, Венгрыя, Венесуэла, В'етнам, Гана, Германія, Грэцыя, Данія, Егіпет, Індыя, Ірак, Іран, Ісландыя, Іспанія, Італія, Казахстан, Кіргізія, Кітай, Карэя, Латвія, Лівія, Літва, Македонія, Мексіка, Мазамбік, Нідэрланды, Нарвегія, Пакістан, Польшча, Партугалія, Расія, Румынія, Сербія, Сінгапур, Славакія, Славенія, Сірыя, ЗША, Таджыкістан, Танзанія, Туркменістан, Турцыя, Украіна, Уругвай, Узбекістан, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чэхія, Швейцарыя, Эстонія, Японія, ПАР.

 

"Газпрам" — глабальная энергетычная кампанія. Асноўныя напрамкі дзейнасці — геолагаразведка, здабыча, транспартаванне, захоўванне, перапрацоўка і рэалізацыя газу (у тым ліку ў якасці маторнага паліва), газавага кандэнсату і нафты, а таксама вытворчасць і збыт цепла- і электраэнергіі. Кампанія працуе на тэрыторыі Расіі, у краінах Афрыкі, Блізкага Усходу, Еўропы, Лацінскай Амерыкі, Сярэдняй, Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі.

"Газпрам" з'яўляецца самай буйной кампаніяй свету па велічыні запасаў прыроднага газу і аб'ёмах яго здабычы, пастаўкі газу ажыццяўляюцца расійскім спажыўцам і больш чым у 30 краін. "Газпрам" уваходзіць у чацвёрку вядучых расійскіх вытворцаў нафты, займае першае месца ў Расіі па аб'ёме ўсталяванай магутнасці ў цеплавой электраэнергетыцы, а таксама з'яўляецца сусветным лідарам па вытворчасці цеплавой энергіі.

Нароўні з актыўным развіццём вытворчай дзейнасці "Газпрам" надае вялікую ўвагу сацыяльным праектам. Кампанія аказвае падтрымку шматлікім спартыўным арганізацыям і мерапрыемствам міжнароднага і усерасійскага маштабу.

назад

GLOBAL MEDIA PARTNER

GENERAL MEDIA PARTNER

SPECIAL LANGUAGE PARTNER

LOCAL MEDIA PARTNER

This website uses cookies to enhance usage, for web analysis, advertising purposes and to integrate social media. You hereby give consent for this website or third-party suppliers to place cookies on your device. For more information please see our privacy policy