Login

usercockpit

Еўропа і Азія сустрэнуцца на Міжнародным дзіцячым сацыяльным праекце «Газпрама» «Футбол для дружбы»

19.03.2015 - Сёння ААТ «Газпрам», афіцыйны спонсар Лігі чэмпіёнаў УЕФА, даў старт трэцяму сезону Міжнароднага дзіцячага сацыяльнага праекта «Футбол для дружбы». У рамках праекта адбудзецца некалькі маштабных падзей. 25 красавіка ва ўсіх краінах-удзельніцах будзе адзначацца Міжнародны дзень футбола і дружбы.

Сёння ААТ «Газпрам», афіцыйны спонсар Лігі чэмпіёнаў УЕФА, даў старт трэцяму сезону Міжнароднага дзіцячага сацыяльнага праекта «Футбол для дружбы».

У рамках праекта адбудзецца некалькі маштабных падзей. 25 красавіка ва ўсіх краінах-удзельніцах будзе адзначацца Міжнародны дзень футбола і дружбы.

З 4 па 7 чэрвеня ў Берліне пройдуць міжнародны турнір па вулічным футболе і Трэці міжнародны дзіцячы форум «Футбол для дружбы». Напрыканцы ўдзельнікі форуму наведаюць фінальную гульню Лігі чэмпіёнаў УЕФА на Алімпійскім стадыёне Берліна (Olympiastadion).

У трэцім сезоне «Футбола для дружбы» значна пашырыцца геаграфія праекта. У праекце ўпершыню будуць удзельнічаць юныя футбалісты з Азіі, а агульная колькасць краін-удзельніц павялічыцца з 16 да 24: Аўстрыя, Беларусь, Бельгія, Балгарыя, Вялікабрытанія, Венгрыя, Германія, Іспанія, Італія, Казахстан, Кітай, Нідэрланды, Польшча, Расія, Сербія, Славакія, Славенія, Турцыя, Украіна, Францыя, Харватыя, Чэхія, Швейцарыя і Японія.

«Разам з іншымі сацыяльнымі ініцыятывамі нашай кампаніі «Футбол для дружбы» закліканы дапамагчы гарманічнаму развіццю маладога пакалення. Мы хочам прывіць дзецям цікавасць да здаровага ладу жыцця і імкненне дабівацца вынікаў сумеснымі намаганнямі. У аснове праекта ляжыць ідэя дружбы і паважлівага стаўлення да іншых культур. Гэтыя простыя і бясспрэчныя каштоўнасці вызначаюць дабрабыт грамадства. Для нас «Футбол для дружбы» — гэта ў першую чаргу ўклад у будучыню», — сказаў Старшыня Праўлення ААТ «Газпрам» Аляксей Мілер.

«З задавальненнем адзначыў, што ў гэтым годзе «Футбол для дружбы» ступіў за межы Еўропы і да еўрапейскіх краін-удзельніц далучыліся Казахстан, Кітай і Японія. Гэта яшчэ адно сведчанне таго, што агульначалавечыя каштоўнасці не маюць геаграфічных межаў і блізкія кожнаму. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія наведалі Першы і Другі форумы «Футбол для дружбы», пранікліся духам узаемнай павагі і сталі праваднікамі ідэй роўнасці і здаровага ладу жыцця. Іх вочы гарэлі і гаварылі лепш за ўсякія словы, і я ўпэўнены, што юныя спартсмены, якія прымаюць удзел у праекце, прыкладуць максімум намаганняў для таго, каб зрабіць гэты свет лепшым», — сказаў глабальны пасол праекта Франц Бекенбаўэр.

Даведка

Міжнародны дзіцячы сацыяльны праект «Футбол для дружбы» рэалізуецца «Газпрамам» у рамках праграмы «Газпрам  дзецям». Мэта праекта  развіццё дзіцячага футбола, выхаванне талерантнасці і прапаганда дружбы паміж дзецьмі з розных краін. Ключавыя каштоўнасці, якія падтрымліваюць і прасоўваюць ўдзельнікі,  дружба, роўнасць, справядлівасць, здароўе, мір, адданасць, перамога і традыцыі. Глабальны пасол праекта — легенда сусветнага футбола Франц Бекенбаўэр.

Галоўнай падзеяй праекта з’яўляецца штогадовы Міжнародны дзіцячы форум «Футбол для дружбы», на якім збіраюцца гульцы вядучых футбольных клубаў ва ўзросце ад 12 да 14 гадоў. Ключавыя прынцыпы праекта былі сфармуляваны юнымі дэлегатамі з 8 еўрапейскіх краін у час Першага форуму, які адбыўся 25 мая 2013 года ў Лондане. Другі форум, які сабраў прадстаўнікоў 16 краін, прайшоў у Лісабоне 2325 ​​мая 2014 года. 

Падчас правядзення Форуму «Футбол для дружбы» юныя футбалісты маюць магчымасць кантактаваць са сваімі равеснікамі з іншых краін, а таксама з вядомымі спартсменамі і дзеячамі культуры. Пасля завяршэння Форуму ўдзельнікі праекта традыцыйна наведваюць фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЕФА.

назад

GLOBAL MEDIA PARTNER

GENERAL MEDIA PARTNER

SPECIAL LANGUAGE PARTNER

LOCAL MEDIA PARTNER

This website uses cookies to enhance usage, for web analysis, advertising purposes and to integrate social media. You hereby give consent for this website or third-party suppliers to place cookies on your device. For more information please see our privacy policy