Login

usercockpit

Адданасць асноўным чалавечым каштоўнасцям аб'яднала дзесяткі тысяч людзей па ўсім свеце

25.04.2017. Мерапрыемствы, якия ўзмацоўваюць мір, сяброўства, роўнасць і здаровы лад жыцця, прымеркаваныя да Сусветнага дня футбола і сяброўства, стартавалі сёння ў Еўропе, Азіі, Афрыцы, Паўночнай і Паўдневай Амерыцы. Дзесяткі тысяч дзяцей і дарослых удзельнічаюць у сяброўскіх матчах, адкрытых трэніроўках, флэшмобах, тэлемарафонах і спартыўных святах. Удзельнікаў па ўсім свеце падтрымліваюць вядомыя футбалісты, трэнеры, тэлевядучыя і артысты. 

Упершыню дзень Футбола і сяброўства быў абвешчаны ў 2014 годзе юнымі пасламі Міжнароднай дзіцячай сацыяльнай праграмы ПАТ "Газпрам" "Футбол дзеля сяброўства", якая праводзіцца пры падтрымцы ФІФА і УЕФА. У гэты дзень кожны, хто падзяляе найважнейшыя агульначалавечыя каштоўнасці, такіе як роўнасць, павага да іншых культур і мірнае існаванне, абвязвае руку сіне-зялёным бранзалетам сяброўства. Сіняя нітка бранзалета сімвалізуе мірнае неба, а зялёная - футбольнае поле, якое даступна кожнаму.

У гэтым годзе бранзалеты сяброўства пачалі насіць Х'юга Цінэллі, вядучый прадзюсар ТБ у Аргентыне, Ксю Лі, галоўны рэдактар інфармацыйнага агенцтва ў Кітаі, Дзімас Пірас, трохразовы пераможца Алімпійскіх Гульняў з Грэцыі, Міодраг Божэвіч, знакаміты трэнер з Сербіі, Кевін Блум, суддзя вышэйшай катэгорыі ФІФА з Нідэрландаў.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел знакамітыя футбалісты, у тым ліку сербскі абаронца Браніслаў Іванавіч і расійскі брамнік Юрый Ладыгін з футбольнага клуба Зеніт (Санкт-Пецярбург, Расія), галандскі нападаючы Дзірк Куйт з футбольнага клуба Фейеноорд (Ротэрдам, Нідэрланды). У Афінах мерапрыемства наведаў пераможца чэмпіянату Еўропы па футболе 2004 года ў складзе нацыянальнай зборнай краіны Тэадорас Загаракіс, язі з'яўляецца членам Еўрапарламента ад Грэцыі.

"Вельмі важна, што гэты дзень трапляе на той момант, калі людзям ва ўсім свеце трэба паказаць і даказаць сваю прыхільнасць да прынцыпаў роўнасці і павагі адзін да аднаго. "Футбол дзеля сяброўства" дае гэтую магчымасць і праз маладое пакаленне вучыць людзей міру і сяброўству незалежна ад полу, узросту і фізічных магчымасцяў. Вельмі рады, што Федэрацыя Футбола Пакістана была запрошана ў праграму ў якасці лакальнага аператара. Спадзяюся, што калі-небудзь мы зможам правесці фінал у нашай краіне і запрасіць дзяцей з усяго свету ў Пакістан" - падзяліўся эмоцыямі Фахад Хан, Федэрацыя Футбола Пакістана.

Даведка

Сусветный дзень футбола і сяброўства святкуецца больш чым у 60 краінах свету, у тым ліку ў Расіі, Бразіліі, Індыі, Кітаі, Германіі, Францыі, Алжыры, Сірыі, Іраке, Японіі і ў іншых краінах. За час правядзення больш за 400 тысяч чалавек далучыліся да святочных мерапрыемстваў. У розныя гады Сусветны дзень футбола і сяброўства падтрымалі сотні футбалістаў: легенда сусветнага футбола Франц Бэкенбаўэр (Германія), адзін з наймацнейшых нападаючых у гісторыі афрыканскага кантынента Дзідзье Драгба (Кот-д-Івуар), знакаміты абаронца мадрыдскага Рэала Мічэль Сальгада (Іспанія), экс-футбаліст лонданскага Арсенала Андрэй Аршавін (Расія), былы капітан нацыянальнай зборнай Вітор Байа (Партугалія) і іншыя зоркі са свету футбола

Міжнародны дзіцячы сацыяльны праект "Футбол дзеля сяброўства" рэалізуецца ПАТ "Газпрам" з 2013 года. Праект аб'ядноўвае дзяцей розных нацыянальнасцяў, рознага полу, розных фізічных магчымасцяў. Сяброўства, мір і роўнасць - асноўныя каштоўнасці, якія прасоўваюць удзельнікі "Футбола дзеля сяброўства". Мэта праекту — развіццё дзіцячага футбола, выхаванне талерантнасці і павагі да розных культур і нацыянальнасцяў у дзяцей з розных краін. Ключавыя каштоўнасці, якія падтрымліваюць і прасоўваюць ўдзельнікі, — сяброўства, роўнасць, справядлівасць, здароўе, мір, адданасць, перамога, традыцыі і гонар.

назад

GLOBAL MEDIA PARTNER

GENERAL MEDIA PARTNER

SPECIAL LANGUAGE PARTNER

LOCAL MEDIA PARTNER

This website uses cookies to enhance usage, for web analysis, advertising purposes and to integrate social media. You hereby give consent for this website or third-party suppliers to place cookies on your device. For more information please see our privacy policy