Login

usercockpit

У Санкт-Пецярбурзе прайшоў Пяты Міжнародны дзіцячы форум "Футбол дзеля сяброўства" з удзелам юных футбалістаў з 64 краін свету

03.07.2017. Санкт-Пецярбург. У Санкт-Пецярбурзе адбыўся Міжнародны дзіцячы форум "Футбол дзеля сяброўства" у рамках сацыяльнай ініцыятывы ПАТ "Газпрам" - афіцыйнага партнера FIFA і Чэмпіянату свету па футболе 2018™. У мерапыемстве прынялі ўдзел больш за 1000 госцяў з 64 краін свету - юныя удзельнікі (хлопчыкы і дзяўчынкі, у тым ліку з інваліднасцю), журналісты вядучых міжнародных СМІ, зоркі футболу, чэмпіёны Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў, легенды FIFA, кіраўнікі FIFA, Алімпійскага Камітэту Расіі і міжнародных дзіцячых дабрачынных фондаў, кіраўнікі футбольных федэрацый. Найважнейшымі каштоўнасцямі праграмы з'яўляюцца мір, роўнасць і здаровы лад жыцця.

Пяты сезон праграмы "Футбол дзеля сяброўства" прайшоў у новым фармаце, аб'яднаўшы прадстаўнікоў Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі. У выніку жараб'ёўкі на пачатку сезону юныя футбалісты былі адабраныя ў восем Міжнародных зборных сяброўства. Каманды сустрэліся ў Санкт-Пецярбурзе на Міжнароднам чэмпіянаце па футболе дзеля сяброўства ў рамках фінальных мерапрыемстваў сезону.

У 2017 годзе ўпершыню быў дадзены старт Эстафеце сяброўства - нацыянальным этапам адбору юных футбалістаў і юных журналістаў ва ўсіх краінах-удзельніцах. Вынікі і імёны удзельнікаў былі абвешчаныя 25 красавіка ў Міжнародны дзень футболу і сяброўства, калі па традыцыі да удзельнікаў праграмы далучылісь сотні тысяч дзяцей і дарослых і ў рамках святкавання павязалі адзін аднаму афіцыйны сімвал праграмы - Бранзалет сяброўства. 

На працягу пятага сезону працаваў Міжнародны дзіцячы прэс-цэнтр праграмы "Футбол дзеля сяброўства", юныя журналісты асвятлялі падзеі праграмы ў сваіх краінах - падрыхтоўвалі навіны і матэрыялы для вядучых міжнародных спартыўных СМІ, удзельнічалі ў стварэнні матэрыялаў для міжнароднага тэлевізійнага каналу "Футбол дзеля сяброўства", штодзённай дзіцячай газеты, афіцыйнага радыёканалу праграмы і дзіцячых інтэрнэт-рэсурсаў. Матэрыялы былі падрыхтаваныя на 43 мовах. Фінальныя мерапрыемствы Міжнароднай дзіцячай сацыяльнай праграмы "Футбол дзеля сяброўства" асвятлялі больш за 2 тысячы журналістаў са ўсяго свету.

У рамках падрыхтоўкі да Чэмпіянату і Форуму падлеткі і дарослыя са ўсяго свету прынялі ўдзел у спартова-адукацыйных трохдзённых зборах у Санкт-Пецярбурзе. Для іх былі праведзеныя футбольныя трэніроўкі пад кіраўніцтвам юных трэнероў, майстар-класы зорак святовага футболу, гульнявыя заняткі Школы дзевяці каштоўнасцяў, Алімпійскія ўрокі з выступам кіраўнікоў і паслоў Алімпійскага Камітэту Расіі.

Па традыцыі ўсе юныя ўдзельнікі фінальных мерапрыемстваў праграмы "Футбол дзеля сяброўства" наведваюць футбольны матч. Учора падлеткі падтрымалі зборны Чылі і Германіі на фінале Кубку Канфедэрацый FIFA, які адбыўся на новым стадыёне "Санкт-Пецярбург" 

"Мы стварылі праэкт, у якім юныя футбалісты з'яўляюцца ключавымі дзеючымі асобамі. Нашу ідэю падтрымала мноства спартоўцаў, журналістаў і грамадскіх арганізацый. У гэтым годзе ў "Футболе дзеля сяброўства" удзельнічала рэкордная колькасць краін - 64. Гэта дазволіла падлеткам са ўсяго свету прадэманстраваць сваю прыхільнасць роўнасці і міру, і, па сутнасці, выступіць у якасці юных паслоў сяброўства", - сказаў Старшыня Савету дырэктараў ПАТ "Газпрам" Віктар Зубкоў.

"Мы радыя падтрымаць унікальную ініцыятыву афіцыйнага партнера FIFA і Чэмпіянату свету па футболе 2018™ кампаніі «Газпрам». Форум - выдатны прыклад таго, як футбол дае роўныя магчымасці дзяўчынкам і хлопчыкам, і місія FIFA - падтрымліваць падобныя ініцыятывы" - сказала Генеральны Сакратар FIFA Фатма Самура.

 

Даведка

Міжнародны дзіцячы сацыяльны праект "Футбол дзеля сяброўства" рэалізуецца ПАТ "Газпрам" з 2013 года.

Мэта праекту — развіццё дзіцячага футболу, выхаванне талерантнасці і павагі да розных культур і нацыянальнасцяў у дзяцей з розных краін. Ключавыя каштоўнасці, якія падтрымліваюць і прасоўваюць ўдзельнікі, — сяброўства, роўнасць, справядлівасць, здароўе, мір, адданасць, перамога, традыцыі і гонар.

Галоўнай падзеяй праекту з'яўляецца штогадовы Міжнародны дзіцячы форум "Футбол дзеля сяброўства", на якім збіраюцца юныя футбалісты з усяго свету і абмяркоўваюць з прадстаўнікамі СМІ і знакамітымі футбалістамі пытанні захавання каштоўнасцяў ва ўсім свеце.

Спецыяльная ўзнагарода праекту "Футбол дзеля сяброўства" — Кубак дзевяці каштоўнасцяў. Гэта ўнікальны трафей, які штогод уручаецца аднаму з прафесійных футбольных клубаў за рэалізацыю сацыяльных ініцыятыў, якія ўвасабляюць ў жыццё каштоўнасці праекта. Пераможцу выбіраюць юныя паслы праекту шляхам галасавання, якое праходзіць ва ўсіх краінах - удзельніцах "Футболу дзеля сяброўства".

Тысячы ўдзельнікаў па ўсім свеце штогод далучаюцца да праекту. За час рэалізацыі праекту яго геаграфія істотна пашырылася — з 8 краін у 2013 да 64 краін у 2017 годзе. Сотні юных футбалістаў становяцца пасламі руху "Футбол дзеля сяброўства" і яго каштоўнасцяў у сваіх краінах. Сімвал праекту "Футбол дзеля сяброўства" - Бранзалет сяброўства - носяць больш за 400 тыс. дзяцей і дарослых ва ўсім свеце, у тым ліку славутыя спартоўцы, журналісты, артысты, палітыкі, прэзідэнты розных краін.

Краіны - ўдзельніцы праекту ў 2017 годзе: Аўстрыя, Азербайджан, Алжыр, Аргенціна, Арменія, Бангладэш, Беларусь, Бельгія, Балгарыя, Балівія, Бразілія, Вялікабрытанія, Венгрыя, Венесуэла, В'етнам, Гана, Германія, Грэцыя, Данія, Егіпет, Індыя, Ірак, Іран, Ісландыя, Іспанія, Італія, Казахстан, Кіргізія, Кітай, Рэспубліка Карэя, Латвія, Лівія, Літва, Македонія, Мексіка, Мазамбік, Нідэрланды, Нарвегія, Пакістан, Польшча, Партугалія, Расія, Румынія, Сербія, Сінгапур, Славакія, Славенія, Сірыя, ЗША, Таджыкістан, Танзанія, Туркменістан, Турцыя, Украіна, Уругвай, Узбекістан, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чэхія, Швейцарыя, Эстонія, ПАР, Японія.

Пяты сезон праекту праходзіў у новым фармаце. Замест каманд, якія прадстаўлялі футбольныя клубы розных краін, маладыя футбалісты былі аб'яднаныя ў восем інтэрнацыянальных зборных — Зборных Сяброўства. Каманды па восем чалавек былі сфарміраваныя з хлопчыкаў і дзяўчынак, у тым ліку з інваліднасцю, ва ўзросце 12 гадоў. Міжнародны арганізацыйны камітэт праекту "Футбол дзеля сяброўства" сумесна з нацыянальнымі футбольнымі федэрацыямі выбралі па аднаму прадстаўніку ад кожнай краіны.

назад

GLOBAL MEDIA PARTNER

GENERAL MEDIA PARTNER

SPECIAL LANGUAGE PARTNER

LOCAL MEDIA PARTNER

This website uses cookies to enhance usage, for web analysis, advertising purposes and to integrate social media. You hereby give consent for this website or third-party suppliers to place cookies on your device. For more information please see our privacy policy