Login

usercockpit

Удзельнікі аб праекце “Футбол для дружбы”

«"Футбол для дружбы" выдатная ініцыятыва для дзяцей. Часта, людзі недаацэньваюць нашы здольнасці, але мы сур'ёзна трэніруемся і стараемся быць лепшымі гульцамі і годна прадставіць сваю краіну. Я ганаруся тым, што нас выбралі, і вельмі чакаю сустрэчы з маімі аднагодкамі, лепшымі ў сваіх краінах, і спадзяюся вярнуцца ў Алжыр з перамогай».

Лотфі Маджэр, 14 гадоў, Алжыр, Алжыр

Алжыр, 2016


«Прадстаўляць «Бока» на такім важным турніры – гэта гонар для любога футбаліста. Гэта будзе ўнікальны вопыт, пазнаёміцца з новымі сябрамі з усяго свету».

Алексіс Ганзалес, 14 гадоў, Буэнас-Айрэс, Аргенціна

Аргенціна, 2016


«Я шчаслівы, што ў мяне ёсць шанец пазнаёміцца з аднагодкамі, і паспаборнічаць з імі на футбольным полі. Калі я вырасту, я сустрэнуся з імі падчас спаборніцтваў нацыянальных зборных, і мы разам успомнім турнір "Футбол для дружбы"».

Рубен Марцірасян, 14 гадоў, Ерэван, Арменія

Арменія, 2016


«Праект «Футбол для дружбы» - гэта ўнiкальная магчымасць пазнаёмiцца з легендарнымi людзьмi. Я вельмi рады, што у нас будзе магчымасць не толькі ўбачыць, але i пагутарыць з сусветнай зоркай футбола Францам Бекенбауэрам, якiз’яуляецца глабальным амбасадарам праекта».

Андрэй Патапенка, 14 гадоў, Барысаў, Беларусь
Лісабон, 23 мая 2014 года


«Для хлопцаў і дзяўчат гэтая паездка была вельмі карысная: яны пазнаёміліся з рознымі культурамі і ўбачылі, што футбол – гэта такая гульня, у якой не абавязкова ўвесь час выйграваць. Самым важным з’яўляецца павага да людзей, з якімі ты сустракаешся на полі». 

Элін Тапузакаў, трэнер, Сафія, Балгарыя
Лісабон, 24 мая 2014 года


«ФК «Флумінэнсэ» выкарыстоўвае ў трэніроўках спартсменаў адзін з самых перадавых метадаў у свеце: комплексны падыход да навучання, бо ўпэўненыя, што чым лепш чалавек, тым лепшым гульцом ён можа быць. Каштоўнасці «Футбола для дружбы» супадаюць з каштоўнасцямі ФК «Флумінэнсэ», і гэта будзе гонарам прадстаўляць Бразілію на турніры, які вельмі важны і для спорту, і для дзяцей ва ўсім свеце».

Ціаго Мачэдо, трэнер, ФК «Флумінэнсэ», Бразі́лія

Бразі́лія, 2016


«Я гуляю ў футбол ўжо 10 гадоў. Я абаронца, а менавіта цэнтральны абаронца, і мая мара гуляць у футбол прафесійна, стаць членам зборнай Грэцыі і выйграць Лігу чэмпіёнаў УЕФА. Я вельмі рады быць тут. Я думаю, што самае галоўнае – гэта знайсці сяброў. Для мяне футбол азначае сяброўства, братэрства і здароўе». 

Антоніс Айканамопулас, 15 гадоў, Афіны, Грэцыя
Лондан, 25 мая 2013 года


«Я адчуваю сябе выдатна, таму што цяпер я ведаю, што веды і працавітасць ўзнагароджваюцца. Гэты поспех надаў мне ўпэўненасці ў сваіх сілах і здольнасцях гаварыць і пісаць па-англійску. Я на сёмым небе, бо я буду ўдзельнічаць у прасоўванні спорту. Я з нецярпеннем чакаю знаёмстваў з хлопцамі і дзяўчатамі з усёй Еўропы і спадзяюся, што мы працягнем кантактаваць і пасля паездкі». 

Ана Жэбец, 14 гадоў, Чэпін, Харватыя
Лісабон, 23 мая 2014 года


«Гэтыя выхадныя былі незабыўнымі. Мы вельмі добра правялі час з выдатнымі людзьмі ў цудоўным горадзе. Я пазнаёміўся з незвычайнымі людзьмі, якія сталі маімі сябрамі, мы ўбачылі відовішчную гульню, і мне сапраўды спадабалася мая работа журналіста, таму што гэта было вельмі цікава. Я спадзяюся, што ў будучыні ў мяне яшчэ будзе падобны вопыт». 

Валянцін Пэйс, 13 гадоў, Таверны, Францыя
Лісабон, 24 мая 2014 года


«Мая краiна вядома сваiмi футбольнымi традыцыямi. Фiнальны матч Лiгi чэмпiёнаў УЕФА мiнулага года яшчэ раз гэта даказаў. Калi я вырасту, я хачу гуляць за сваю краiну на мiжнародным узроўнi. I зараз я ганаруся тым, што прадстаўляю Германiю на гэтым мiжнародным форуме «Футбол для дружбы», якi аб’ядноўвае дзяцей са столькiх краiн».

Робiн Фальке, 13 гадоў, Гелзенкирхен, Германія
Лісабон, 24 мая 2014 года


«Было вельмі прыемна сустрэцца з хлопцамі і дзяўчатамі з розных краін. Акрамя таго, у нашай каманды была цудоўная магчымасць зблізіцца. Мы ніколі не забудзем гэтыя дні, і я спадзяюся, што ў наступным годзе мы яшчэ раз зможам пагуляць у футбол з іншымі ўдзельнікамі праекта “Футбол для дружбы”!»

Марсэль Ковач, 12 гадоў, Будапешт, Венгрыя
Лондан, 25 мая 2013 года


«Футбол вельмi папулярны у маёй краiне. Шмат клубау i iгракоу вельмi паспяховыя. Я думаю, гэта дзякуючы адданасцi мiльёнау людзей гэтай гульнi. Я вельмi рады, што у гэтым годзе мы ўдзельнічаем м у праекце «Футбол для дружбы», i у нас ёсць магчымасць пазнаёмiцца з дзецьмi з iншых краiн, якiя таксама як i мы любяць футбол!» 

Давід Паглія, 14 гадоў, Рым, Італія
Лісабон, 24 мая 2014 года


«Я вельмі ўдзячны кампаніі «Газпрам» за магчымасць для нашага клуба прыняць удзел у дзіцячай сацыяльнай праграме «Футбол для дружбы» і пазнаёміць дзяцей з ключавымі каштоўнасцямі праграмы, такімі як роўнасць, дружба, справядлівасць, мір і іншыя».

Алег Халкоўскі, трэнер моладзевай каманды ФК «Дардой», Бішкек, Кыргызстан

Кыргызстан, 2016


«Я думаю, што спартыўны лад жыцця і павага да іншых культур і нацыянальнасцей – гэта вельмі важныя рэчы. Для мяне не мае значэння, калі ў кагосьці іншы колер скуры і рэлігійныя перакананні. Мяне выбралі для ўдзелу ў праекце“Футбол для дружбы” з-за майго таварыскага характару. Мне падабаецца дапамагаць іншым людзям».

Тэка Грашуіс, 13 гадоў, Алкмар, Нідэрланды
Лісабон, 24 мая 2014 года


«Мы шчаслівыя, што наша каманда прыняла ўдзел у міжнародным сацыяльным праекце “Газпрама” “Футбол для дружбы”. Гэта цудоўная магчымасць для нашых хлопцаў і дзяўчат сустрэцца з равеснікамі з іншых краін і падзяліцца сваім вопытам». 

Адам Кухарчык, трэнер, Варшава, Польшча
Лісабон, 24 мая 2014 года


«Здорава, што ў час форуму «Футбол для дружбы» мы не толькi маем зносiны з аднагодкамi з iншых краiн, але i ўдзельншчаем у сапраўдным спаборнiцтве. Мне не цярпiцца пазмагацца з камандамi з 16 краiн на полi ў фармаце street soccer!»

Фiлiп Соарэс, 13 гадоў, Лісабон, Партугалія
Лісабон, 24 мая 2014 года


«Форум “Футбол для дружбы” дае магчымасць убачыць свет, пабываць на фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА і атрымаць асалоду ад выдатнай вялікай гульні прафесіяналаў. Гэта так здорава! І праект у цэлым дапамагае дзецям з розных гарадоў і краін стаць сябрамі. “Футбол для дружбы” змяніў маё жыццё. Я вырашыў: для мяне футбол больш, чым проста хобі, цяпер усё круціцца вакол яго». 

Станіслаў Кутляроў, 14 гадоў, Екацярынбург, Расія
Лісабон, 24 мая 2014 года


«Большасць удзельнiкаў форуму «Футбол для дружбы» прафесiйна гуляюць у футбол. Мы ўсе марым аб паспяховай кар’еры i разумеем, што з адной з наiбольш важных рэчаў для гэтага з’яўляецца здароўе!»

Марко Янковiч, 13 гадоў, Белград, Сербія
Лісабон, 24 мая 2014 года


«Я рады, што ўдзельнiчаю ў праекце «Футбол для дружбы», якiгаворыць пра такiя важныя прынцыпы, як мiр. Нам не шмат гадоў, але мы ўжо разумеем, што ў нашым жыццi ёсць рэчы, якiя ўплываюць на ўсе і на ўсiх. I мы рады сустрэцца з нашымiравеснiкамi з iншых краiн, якiя думаюць гэтак жа!»

Рок Фрайзер, 13 гадоў, Марыбор, Славенія
Лісабон, 23 мая 2014 года


«Сірыя заўсёды была краінай, у якой любяць жыццё, мір і футбол. І для нас гэта цудоўная магчымасць данесці наш мірны заклік пасродкам футбола да ўсіх удзельнікаў гэтага глабальнага мерапрыемства. Мы спадзяемся, што зможам дастойна прадставіць нашу культуру, якая падтрымлівае талерантнасць і камфортнае суіснаванне. Гэта не стала б магчымым без запрашэння ў праграму «Футбол для дружбы», за што мы бязмерна ўдзячныя».

Кутейба Аль-Рэфай, прэс-аташэ ФК Аль-Вада, Дамаск, Сірыя

Сірыя, 2016


«Я ганарыўся, бачачы, як мой сын у майцы сваёй каманды“Галатасарай” нясе сцяг Турцыі. Мы дзякуем вам і тым, хто меў дачыненне да такога вопыту майго сына і маёй сям’і. Першае, што сказаў Абен, калі вярнуўся: “Гэта былоўражальна, тата”. Мы дзякуем “Газпраму”, футбольнайакадэміі “Галатасарай” і трэнерам маладзежнай каманды за ўсё, што мы адчулі».

Дэха Сарасаглу, бацька ўдзельніка Абена Сарасаглу, Стамбул, Турцыя
Стамбул, 12 чэрвеня 2014 года


«Мы вельмi рады быць часткай праекта «Футбол для дружбы», пазнаёмiцца з аднагодкамi з розных еўрапейскiх краiн i сустрэць новых сяброў, з якiмi у нас шмат агульнага i хто, як i мы, любiць футбол!» 

Яўгеній Архіпаў, 13 гадоў, Кіеў, Украіна
Лісабон, 24 мая 2014 года


 «Гуляючы ў футбол, мы ведаем, што перамога – гэта вынiк агульных намаганняў. Кожны iгрок на полi павiнен выкладвацца напоўнiцу, але ў той жа час мы павiнны быць адзiнай камандай. Гэта адзiная магчымасць выйграць. «Футбол для дружбы» гаворыць пра тое ж, таму мы тут!» 

Луі Анеслі, 13 гадоў, Лондан, Велікабрытанія
Лісабон, 24 мая 2014 года


«Я вельмі ўсхваляваны тым, што мы сталі часткай такой маштабнай праграмы. Для нас гонар прадстаўляць В'етнам і далучыцца да іншых юнацкіх каманд з усяго свету. Я і мае сябры па камандзе вельмі сур'ёзна трэніруемся, каб падрыхтавацца да будучага турніру ў надзеі наблізіць в'етнамскі юнацкі футбол да сусветнага футбола. Мы ўсе спадзяемся, што ў хуткай будучыні ўсе будуць больш ведаць пра в'етнамскі футбол, і што для нас з'явіцца больш магчымасцяў удзельнічаць у міжнародных сяброўскіх матчах, такіх як гэты».

Нгуен На Мін, 13 гадоў, Плейку, В'етнам

В'етнам, 2016

 

GLOBAL MEDIA PARTNER

GENERAL MEDIA PARTNER

SPECIAL LANGUAGE PARTNER

LOCAL MEDIA PARTNER

This website uses cookies to enhance usage, for web analysis, advertising purposes and to integrate social media. You hereby give consent for this website or third-party suppliers to place cookies on your device. For more information please see our privacy policy